Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта разбіраўся ў праблемных сітуацыях жыхароў Крупскага раёна

10 октября 2019
Спецыялісты Адміністрацыі  Прэзідэнта  працягваюць выязныя прыёмы грамадзян. У праблемных сітуацыях жыхароў Крупскага раёна сёння разбіраўся  першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі  Максім Рыжанкоў. Трэць пытанняў  тычылася  зямельных і маёмасных спрэчак. Таксама жыхары Крупак  паскардзіліся  на адсутнасць капітальнага рамонту дома, якому ўжо амаль 50 гадоў. 

Вырашэнне гэтай праблемы мясцовыя ўлады паабяцалі  паскорыць. На аператыўнасці і якасці выканання работ ЖКГ падчас  прыёму грамадзян засяродзіў увагу Максім Рыжанкоў. Усяго Максім Рыжанкоў сёння разгледзеў дваццаць пытанняў. Частка з іх вырашылася на месцы,  астатнія ўзяты на кантроль.