Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта правёў прыём грамадзян у Лунінцы

27 февраля 2020
Сярод ключавых кірункаў палітыкі дзяржавы  і ў цэлым развіццё сельскіх рэгіёнаў.

Гэта сёння адзначыў і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта  падчас прыёму грамадзян у Лунінцы. На сустрэчу з Максімам Рыжанковым прыйшлі жыхары вёскі Лахва. Людзей хвалюе стан дарог, якасць вады і будынак Дома культуры, якому патрэбен капітальны рамонт. А яшчэ папрасілі пераўтварыць вёску  ў аграгарадок. На ўсе набалелыя пытанні атрымалі адказ прама на месцы. Новая дарога, водаправод і абноўлены Дом культуры  будуць ужо ў найбліжэйшыя два гады. Разгледзяць і магчымасць прысвоіць вёсцы статус аграгарадка.

Менавіта таму прыём не абмежаваўся толькі сустрэчай у кабінеце. Каб дэталёва разабрацца ў праблеме,  намеснік кіраўніка Адміністрацыі выехаў на месца. Усяго на асабістым прыёме пабывала некалькі дзясяткаў чалавек. Іх хвалявалі пытанні працаўладкавання, налічэння зарплаты і пенсіі, а таксама медыцынскага забеспячэння і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Кожны са зваротаў узяты на кантроль.