Першы ў краіне дзіцячы садок, размешчаны ў жылым доме, працуе ў Гомелі

10 января 2018

Нестандартна і ў крокавай даступнасці. Першы ў краіне дзіцячы садок, размешчаны ў жылым доме, працуе ў Гомелі. Памяшканні для яго прадугледзелі яшчэ на стадыі праектавання. Разлічаны сад на 60 месцаў. Пакуль тры групы ўкамплектаваныя напалову, але да канца месяца набор дзяцей будзе скончаны. Эксперымент павінен дапамагчы зняць напружанасць з дашкольнымі месцамі ў новых мікрараёнах. Новая ўстанова абсталявана сістэмай відэаназірання. Гульнявая пляцоўка агароджана, і рух транспарту тут выключаны.

Вольга Калеснікава, загадчыца дзіцячага сада № 100 г. Гомеля: "Бацькі задаволеныя, што яны трапілі сюды, жывуць побач, ім вельмі зручна. Усё запланавана ў праекце. І тая ж шумаізаляцыя, працуе вельмі добра вентыляцыйная сістэма па садзе і па харчблоку, таму, я думаю, усё будзе добра".

Наступныя дамы з убудаванымі дзіцячымі садкамі гамяльчане ўзвядуць у Бабруйску і Мінску.