Першы ў СНД цэнтр "Індустрыя 4.0" адкрыўся ў Мінску

10 декабря 2019
Інавацыйнае абсталяванне і сучасныя спецыяльнасці міжнароднага ўзроўню. Такія магчымасці дасць унікальны для ўсёй постсавецкай прасторы навучальны цэнтр па тэхналогіях "індустрыі 4.0" і мехатроніцы. Новы рэсурсавы цэнтр адкрыўся ў сталічным каледжы сучасных тэхналогій. Абсталяванне, што  даў цэнтру Еўрапейскі саюз, выкарыстоўваюць больш як на 200 тысячах прадпрыемстваў па ўсім свеце,  і яно дазволіць наладзіць навучанне па сучасных спецыяльнасцях - праграмаванні прамысловага абсталявання і мабільных робатаў. 

Ігар Карпенка, Міністр адукацыі Беларусі: "Мадэрнізацыя будзе ў першую чаргу накіравана не на сцены, як мы гаворым, а на тое высокатэхналагічнае абсталяванне, якое сёння выкарыстоўваецца ў рэальным сектары эканомікі,  каб рыхтаваць высокакваліфікаваныя кадры і, магчыма, дзесьці нават працаваць на апярэджанне".

Дзірк Шубель, пасол Еўрапейскага саюза ў Беларусі: "Мы падтрымліваем Беларусь у мадэрнізацыі сістэмы прафесійнай адукацыі ў Беларусі. І гэта выдатны праект. І гэты рэсурсавы цэнтр, які мы сёння адкрываем, з'яўляецца часткай гэтага вялікага праекта".

Адзначым, за пару гадоў Еўрапейскі саюз выдзеліў на развіццё навучання беларускіх спецыялістаў у галіне машынабудавання 11 з паловай мільёнаў еўра.