Першы ўрок мужнасці Аляксея Талая сабраў 400 школьнікаў

21 марта 2022

Урокі мужнасці для школьнікаў Мінска. У сталіцы стартаваў матывацыйны праект Дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая і  гарадской мэрыі.  У фармаце адкрытай сустрэчы паралімпіец падзяліўся сваім вопытам з вучнямі і студэнтамі. На ўласным прыкладзе расказаў, як развіць сілу волі і дабівацца пастаўленых мэт. Закранулі і тэму сяброўства, узаемаадносін у сям'і. Першы ўрок мужнасці сабраў 400 школьнікаў. Такія сустрэчы будуць праходзіць па чацвяргах у гарадскім Палацы культуры.