Першы тысячнік-ратавальнік з'явіўся ў Брэсцкай вобласці

3 августа 2013

У звычайным жыцці ён вадзіцель пажарнай каманды. Але вось ужо восьмы сезон - камбайнер у гаспадарцы Белавежскі. Мікалай Козел у пары з Сяргеем Мітчыкам працуе не першы год. Заўсёды гэты экіпаж у лідарах. Цяперашні ўраджай напарнікі ацэньваюць вышэй за леташні. У цэлым на хлебнай ніве ў рэгіёне падчас водпуску працуюць больш за 40 супрацоўнікаў МНС.