Змянілі белы халат на паходны касцюм. Урачы, медсёстры і фельчары сталіцы ўпершыню сустрэліся на турыстычным злёце. У спаборніцтвах удзельнічалі больш за сотню чалавек. Каманды ад кожнага раёна Мінска. На працягу некалькіх дзён свае сілы медработнікі выпрабоўвалі ў пешаходным турызме, фігурным кіраванні веласіпедам, сплаве на байдарках, а таксама спартыўным арыентаванні і перацягванні каната.
Першае месца забрала каманда Маскоўскага раёна сталіцы. У перапынках паміж спартыўнымі баталіямі ўдзельнікі турзлёту дэманстравалі свае здольнасці ў творчых конкурсах.













