Ужо сёння ў Беларусі пройдзе першы цэнтралізаваны экзамен. Такая практыка ў нас у краіне ўпершыню.
Абітурыенты напішуць ЦЭ па беларускай або рускай мове - на выбар. Варыянты заданняў па аналогіі з ЦТ мінулых гадоў засакрэчаныя. Іх прывязуць службы, якія забяспечваюць дастаўку асабліва важных папер, непасрэдна ў пункты здачы. Такіх па краіне 144. Яны ўсе атрымалі акты гатоўнасці. Выпускнікі прыедуць у суправаджэнні кіраўнікоў і настаўнікаў усе разам на грамадскім транспарце. У сельскіх школах замоўлены аўтобусы.
Галоўнае, не забыцца з сабою пашпарт і пропуск. У выпадку, калі пропуск страчаны, яго выдадуць у пункце здачы экзамену. Пачатак у 11:00.
Працягваецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Тыя, хто здаюць два экзамены, маюць права прайсці толькі адно ЦТ.
Па ўсіх пытаннях, што датычацца ўступнай кампаніі, можна звяртацца па гарачай лініі Міністэрства адукацыі. У будныя дні - з 9 да 18 гадзін. Нумар тэлефона - 8(017) 222-43-12.













