Першы тамограф беларускай вытворчасці прэзентавалі ў Мінску

27 марта 2018

Першы тамограф беларускай вытворчасці прэзентавалі на адкрыцці міжнароднай медыцынскай выставы ў Мінску. Апарат на 30% таннейшы за замежныя аналагі і з'явіцца ў клініках ужо летам. Унікальнасць машыны - у выразнасці адлюстравання. На маніторы можна разгледзець кожны сасуд пацыента.