Першы снег выпаў у Беларусі

30 октября 2018

Ад зімовых краявідаў атрымліваюць асалоду жыхары паўночнага рэгіёна. У некаторых раёнах вышыня снежнага покрыва дасягала пяці сантыметраў. Больш за ўсё снегу напярэдадні выпала ў Віцебску, Полацку і Лепелі.

А ў Брэсце ўжо вясна: квітнеюць дзьмухаўцы і іншыя палявыя кветкі. Анамальна цёплая тэмпература выклікала паўторнае красаванне ў канцы кастрычніка. Слупкі тэрмометра сёння паказвалі амаль плюс 20. Такое надвор'е прадоўжыцца яшчэ некалькі дзён.