Першы снег прыйдзе ў Беларусь на выхадных

18 октября 2013

Зімовы подых прынясе паўночны цыклон, а з ім прыйдуць дажджы, мокры снег і парывісты вецер да 20 метраў за секунду. У суботу ноччу чакаецца да мінус аднаго, а днём слупок тэрмометра падымецца максімум да сямі з плюсам. Радаваць надвор'е не будзе і ў нядзелю. З праходжаннем атмасфернага фронту ў сталіцы чакаюцца праліўныя дажджы. Але і сонечныя промні ўсё ж такі будуць прабівацца скрозь хмары час ад часу. Дарэчы, для кастрычніка характэрныя такія перапады надвор'я з мокрым снегам. Такім чынам прырода паступова пераходзіць на зімовы лад.