Першы выпадак адру ў Мінску пацвердзілі ў Міністэрстве аховы здароўя

24 апреля 2018

Дзіця заразілася падчас паездкі ў Егіпет і Украіну. Хлопчык не быў прышчэплены ад гэтай інфекцыі. Адмовіцца ад вакцынацыі было рашэннем бацькоў.

Гэта ўжо не першы выпадак адру сёлета ў Беларусі. Нядаўна інфекцыю дыягнаставалі ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Тры чалавекі, якія захварэлі, таксама не былі прышчэпленыя. Усяго ж у другой палове красавіка ў Гомельскай вобласці зарэгістраваны 11 выпадкаў адру, у Брэсцкай - 4. Больш за ўсё ў Гродзенскай - 28.

Адна з самых буйных успышак адру зараз ва Украіне. Там на пачатак красавіка пацвердзілі больш чым 9 тысяч выпадкаў, у тым ліку 7 смяротных. Больш за 80 % тых, хто захварэў на адзёр у Еўропе, прышчэпленыя не былі.