Першы выпадак адзёру ў Гомельскай вобласці

23 марта 2018

Ахвярай інфекцыйнага захворвання стаў жыхар Жлобіна. Мужчына ў бальніцы, ён ізаляваны і знаходзіцца пад назіраннем урачоў. Яго стан стабільны, пагрозы жыццю няма. Пацыент 1983 года нараджэння. Да гэтага ад адзёру прышчэплены не быў. Вядома, што інфекцыю прывёз разам з сувенірамі з адпачынку ў Адэскай вобласці.

Усплёск адзёру ва Украіне не сціхае. Акрамя Адэскай, ачагі знаходзяцца ў Закарпацкай, Івана-Франкоўскай і Львоўскай абласцях. Медыкі раяць устрымацца ад паездак у гэтыя рэгіёны.