Першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Ігар Бузоўскі сёння ў Актуальным інтэрв'ю

9 июля 2013

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі вырашыць фінансавае пытанне больш чым 40 тысяч маладых беларусаў. Гэтым летам многія з іх атрымаюць магчымасць папрацаваць у студэнцкіх атрадах. Юнакі і дзяўчаты могуць працаўладкавацца ў будаўнічы, сельскагаспадарчы, педагагічны, сэрвісны або экалагічны атрады. Якія вакансіі даступныя па сённяшні дзень? І каму ж дастанецца максімальная зарплата ў тысячу долараў? Аб грашовых праектах у Актуальным інтэрв'ю раскажа першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Ігар Бузоўскі. Глядзіце сёння ў рамках інфармацыйнага канала Панарама на Беларусь 1.