Першы рэйс па дзіцячай чыгунцы намечаны на 1 мая

24 апреля 2013
Сёлета пасажыраў па выхадных і святочных днях чакае новая забаўляльная праграма. Падарожжа будзе суправаджацца конкурсамі і гульнямі, удзельнікамі якіх змогуць стаць як дарослыя, так і дзеці. Маршрут цягніка пралягае ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і ў зваротным кірунку. 9 мая на ёй правядуць выставу ваеннай тэхнікі.