Першы прэм'ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч сёння адзначае 80-годдзе

10 июня 2016

Доўгія гады ён працаваў на розных пасадах у прамысловасці БССР, з 1990 па 1994 гады ўзначальваў Савет міністраў спачатку БССР, а потым і незалежнай Беларусі. Затым быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Зараз ён узначальвае Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. З 80-годдзем Вячаслава Кебіча павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.