Першы перадкастынг X-Factor адбудзецца ў Гродне 14 і 15 сакавіка

3 Лютага 2020
X-Factor запрашае на перадкастынгі. Каманда папулярнага шоу гатовая адправіцца ў тур па краіне. У маршруце - усе абласныя цэнтры, а таксама Баранавічы, Ліда, Мазыр, Бабруйск.
Першымі свае таленты змогуць прадэманстраваць жыхары Гродна 14 і 15 сакавіка. Прэтэндэнтаў будуць ацэньваць у 4 катэгорыях: дзяўчаты і хлопцы ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 і старэй, а таксама вакальныя калектывы. Фінальныя перадкастынгі пройдуць у Мінску ў маі. Сам жа праект выйдзе ў эфір у пачатку верасня на тэлеканале "Беларусь 1".
За навінамі праекта можна сачыць у "Інстаграме". @XFACTORBELARUS - афіцыйны акаўнт шоу. Неўзабаве там будуць апублікаваныя адрасы правядзення перадкастынгаў.