Першы адкрыты зімовы чэмпіянат па фотабёрдынгу прайшоў у Мінску

28 января 2019

У ім прынялі ўдзел амаль сто каманд з усёй краіны. За пяць гадзін трэба было зрабіць здымкі як мага больш розных відаў птушак. Пры гэтым маршруты ўдзельнікі пракладалі самастойна. Каб набраць максімальную колькасць балаў, трэба не толькі зрабіць добры здымак, але і вызначыць назву крылатых.

Ганна і Яўген Лучкоўскія, удзельнікі адкрытага зімовага чэмпіянату па фотабёрдынгу: "Узімку галоўнае - прадумаць, куды паедзеш, дзе і якіх птушак сфатаграфуеш. Г.зн. трэба прытрымлівацца тактыкі. Пэўна, самае складанае - гэта злавіць птушку. Таму што ты яе бачыш - а яна ўжо адляцела. Нам вельмі пашанцавала: мы знайшлі кармушку, каля якой было шмат птушак. І мы з аднаго пункта, пэўна, відаў пяць знялі".

Спаборніцтвы ў такім фармаце прайшлі ўпершыню. Раней фотачэмпіянаты праводзілі ўвесну і ўвосень у розных гарадах.