Першы адкрыты чэмпіянат па шахматах сярод педагогаў прайшоў у сталіцы

5 ноября 2014
Пляцоўкай стаў цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ветразь. За званне пераможца змагаліся 14 удзельнікаў. Пераможца - настаўнік біялогіі Дзмітрый Закрэўскі. Дарэчы, кваліфікацыйныя турніры для дзяцей у адукацыйным цэнтры праводзяцца традыцыйна ўжо на працягу некалькіх гадоў.

На зімовых канікулах дзяцей чакаюць спаборніцтвы гарадскога ўзроўню. Таксама пройдзе і першы камандны чэмпіянат па шахматах.