I Міжнародны лясны фестываль у Полацку

15 ноября 2019

Яны па-майстэрску працуюць з дрэвам, спаборнічаюць у валцы ствалоў на хуткасць і добра ведаюць мову лесу. Больш чым сто прадстаўнікоў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі сабраў у Полацку I Міжнародны лясны фестываль. Яго ўдзельнікі - студэнты, будучыя работнікі лясной галіны. У конкурсе "Лесаруб" першае каманднае месца заняла дружына Полацкага ляснога каледжа. Адным з самых складаных выпрабаванняў стала пераадоленне лясной сцежкі. На маршруце даўжынёй тры кіламетры дзесяць прыпынкаў для праверкі ведаў. Канкурсантам неабходна было на вока вызначыць аб'ём нарыхтаванай драўніны, успомніць лацінскія назвы лясных насельнікаў, а таксама перайсці балота па насціле з бярвення.

Пераможцаў вызначылі ў індывідуальных і камандных заліках. Для гасцей Полацка таксама прадугледзелі знаёмства са славутасцямі старажытнага горада.