Першы маштабны прагон у Мінску

24 июня 2017

Менш як гадзіна застаецца да пачатку генеральнай рэпетыцыі ваеннага парада і шэсця да Дня Незалежнасці. Гэта першы маштабны прагон у Мінску. Задзейнічаныя 3500 тысячы вайскоўцаў. Гэта 20 пешых і 27 парадных разлікаў. Упершыню ўдзельнічаюць войскі тэрытарыяльнай абароны і прадстаўнікі ўсіх механізаваных брыгад. Парадная калона расцягнецца на два з паловай кіламетры і будзе складацца з больш як 200 адзінак як традыцыйнай, так і найноўшай тэхнікі. Прамую трансляцыю парада 3 ліпеня арганізуе Белтэлерадыёкампанія. Прагон сёння і для вялікай тэлевізійнай каманды. Гэтымі хвілінамі яны ўжо працуюць ля стэлы "Мінск - горад-герой".

І на прамую сувязь са студыяй выходзіць мая калега Віялета Сакаловіч (прамое ўключэнне).

Вялікая каманда Белтэлерадыёкампаніі ўжо на месцы. Перасоўныя тэлевізійныя станцыі ва ўмелых руках рэжысёра і тэлеаператараў. Менш як гадзіна застаецца да старту генеральнай рэпетыцыі. Рух ля стэлы перакрылі яшчэ ў 6 вечара.

Да гэтага моманту тэхніка на радасць мінчан праехала па горадзе, чым выклікала буру эмоцый. Зараз кожны ўдзельнік парада, а гэта 3 за паловай тысячы вайскоўцаў, больш як 200 адзінак тэхнікі, у поўнай баявой гатоўнасці. Роўна ў 22:00 тут, ля стэлы "Мінск - горад-герой", пачнуць чаканіць крок курсанты Сувораўскага вучылішча, афіцэры, дэсантнікі, пагранічнікі, ратавальнікі і рота ганаровай варты - 20 пешых разлікаў. А следам парадная калона, якая расцягнецца на два з паловай кіламетры - гэта ўдвая больш, чым летась. Легендарная Т-34 наперадзе, ужо за ёй найноўшыя ўзоры ўзбраення краіны. Самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, супрацьтанкавыя і зенітныя комплексы, а таксама гонар беларускага ваенпрама - сістэма залпавага агню "Паланез". Дарэчы, "Паланез" упершыню быў прадстаўлены летась на парадзе, а чым здзівяць ваенныя сёлета?

БМП, БТР і браневікі "Кайман". Сёння мы ўбачым, як яны праедуць па праспекце. Гатоўнасць тэхнікі да парада ацэніць не толькі ваеннае кіраўніцтва, але і гледачы, якія сталі збірацца тут задоўга да пачатку рэпетыцыі. Нагадаем, што прамую трансляцыю ваеннага парада і тэатралізаванага паказу да Дня Незалежнасці ў Мінску 3 ліпеня пачнуць у 10 раніцы тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

З 8.00 раніцы ў прамым эфіры стартуе вялікі інфармацыйны канал Агенцтва тэленавін. Найлепшыя журналісты, тэлевядучыя, каментатары ў кадры і за кадрам пражывуць Дзень Незалежнасці разам з усёй краінай. Кульмінацыяй свята стане святочны салют, але перад гэтым нас чакае яшчэ адна генеральная рэпетыцыя ў сераду. А ў панядзелак і аўторак, калі дазволіць надвор'е, авіяцыя над Мінскім морам адпрацуе свой маршрут.