Першы лёд з'явіўся на многіх рэках і азёрах

25 ноября 2019
Марозны пачатак тыдня. Подых зімы адчуваецца не толькі ў паветры - першы лёд з'явіўся на многіх рэках і азёрах. Раніцай галалёд і на дарозе. Такія ўмовы ўскладняюць сітуацыю. На сталічных вуліцах шмат дробных ДТЗ. Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць: каб пазбегнуць аварый, змяніць летнюю гуму на зімовую неабходна да першага снежня. Марознае надвор'е захаваецца ў сталіцы і Мінскай вобласці ў першай палове тыдня. Заўтра да 3 са знакам “мінус”. Ападкаў не прагназуецца.