У Брэсцкай, Гомельскай абласцях і два выпадкі ў паўночным рэгіёне. Папярэдзіць няшчасныя сітуацыі на вадзе дапамогуць простыя правілы бяспекі. Перад выхадам на лёд варта з берага вызначыць маршрут, затым палкай праверыць трываласць крыштальнага пакрыцця. Дарэчы, бяспечны лёд празрысты з зялёным або сінім адценнем, а таўшчыня не менш чым 7 сантыметраў. Пры руху групай трэба захоўваць дыстанцыю 5-6 метраў. А калі праваліліся пад лёд - дзейнічаць хутка.
Дзмітрый Храпкоў, начальнік вадалазна-выратавальнай службы Мінскай гарадской арганізацыі Асвод: "Прадухіляем паніку і спрабуем закараскацца на лёд. Можам спінай ад беражка лёду або нагой ад процілеглага беражка адштурхнуцца і выкінуць сябе на лёд. Ну а далей на ногі мы не паднімаемся. Куляемся, паўзком да берага".
Пасля гэтага па магчымасці зняць мокрае адзенне і разагрэць цела. Дапамогуць фізічныя практыкаванні, расціранне, цёплая гарбата. Таксама варта звярнуцца па медыцынскую дапамогу.













