Першы камітэт Генасамблеі ААН прыняў беларускую рэзалюцыю аб забароне распрацоўкі і вытворчасці новых відаў зброі масавага знішчэння

2 Лістапада 2017

Дакумент адобраны абсалютнай большасцю галасоў - 173 голасы за і тры супраць. Беларуская рэзалюцыя накіраваная на прадухіленне новай гонкі ўзбраенняў і ўносіцца нашай краінай на разгляд Генасамблеі на рэгулярнай аснове кожныя тры гады. Сааўтарамі дакумента выступілі 35 дзяржаў - краіны Еўропы, Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Гэта, як адзначылі ў МЗС нашай краіны, сведчыць аб шырокім міжнародным адабрэнні беларускіх ініцыятыў у сферы бяспекі, раззбраенні і нераспаўсюджання зброі.