Першы камбайнер-тысячнік з'явіўся ў Віцебскай вобласці

31 июля 2020
Запаветную мяжу па намалоце рапсу пераадолеў трактарыст-машыніст Андрэй Бяляеў. Сёння  перадавіка ўшаноўвалі прама ў полі гаспадаркі "Бяленева-Агра". Віншаванні і каштоўныя падарункі  ад кіраўніцтва вобласці, раёна, а таксама ад прафсаюза работнікаў АПК. Гэта вопытны механізатар. У палях амаль 30 гадоў. Адзначым, Андрэй Бяляеў не раз станавіўся тысячнікам па збожжавых культурах, а вось па рапсу асабісты рэкорд.

Андрэй Бяляеў, трактарыст-машыніст Віцебскага мясакамбіната: "Колькі  я працую ў сельскай гаспадарцы на камбайне, першы раз бачу, каб такі рапс быў. Дзякуй нашай агранамічнай службе, што ўлілі душу. Рапс гэта такая капрызная культура, ёсць свае нюансы па рэгуляванні камбайна. Стараемся".

Алёна Юрынёнак, намеснік гендырэктара Віцебскага мясакамбіната: "Сёлета ўраджайнасць рапсу вышэйшая. Летась у нас была не зусім добрая перазімоўка, частка рапсу была пересеяна. Сёлета ўраджайнасць вышэйшая, плошча рапсу большая, палі добрыя".

Аграрыі поўначы краіны завяршаюць уборку рапсу. Засталося каля 5 % плошчаў. Самая высокая ўраджайнасць на палях Віцебскага і Аршанскага раёнаў.