Першы канал Беларускага радыё правядзе першы радыёмост з калегамі з Бялграда

27 декабря 2017

Першы канал Беларускага радыё літаральна праз тры гадзіны правядзе першы радыёмост з калегамі з Бялграда. Гасцямі студый стануць экс-пасол Сербіі ў нашай краіне Срэчка Джукіч, журналіст Боян Бркыч а таксама Драгамір Карыч - ганаровы консул Беларусі ў Сербіі. Сярод галоўных тэм радыёмоста - эканоміка, навука і культура.

Іван Чарота, старшыня праўлення таварыства "Беларусь - Сербія": "Ён будзе адпаведным стымулятарам, хочаце каталізатарам гэтых узаемаадносін, нагадаўшы адзін аднаму, што мы ёсць, і што мы жывыя, і што мы гатовыя да кантактаў. У гэтым і заключаецца галоўны сэнс такога мерапрыемства. Чакаецца падзея таксама значная на Мінскім кніжным кірмашы, які будзе ў лютым, напачатку лютага Сербія будзе галоўным госцем, ганаровым госцем, як гэта афіцыйна называецца".

Дарэчы, гэта першы сумесны радыёмост Мінска і Бялграда. Першы нацыянальны канал Беларускага радыё неўзабаве плануе такія эфіры і з іншымі краінамі.