Першы канал Беларускага радыё правядзе інтэрактыўны віншавальны марафон

30 декабря 2015

Акцыя стартуе заўтра і падоўжыцца да 3 студзеня. Удзельнікамі марафона стануць палітыкі, дзеячы культуры і мастацтва, спартсмены, зоркі эстрады. Далучыцца да яго змогуць усе слухачы канала. Для гэтага трэба адправіць навагодняе SMS на кароткі нумар 1062. На працягу эфірнай акцыі будзе праходзіць сімвалічная перадача эстафеты ад Года моладзі Году культуры, якім аб'явілі ў Беларусі 2016 год. Галоўнымі героямі рэпартажаў, інтэрв'ю і дыскусій стануць прадстаўнікі творчай эліты краіны.