Першы Еўразійскі навуковы форум пройдзе ў Мінску

18 ноября 2014

Першы Еўразійскі навуковы форум для тых, каму да 35 гадоў, ужо ў наступным годзе пройдзе ў Мінску. З такой ініцыятывай сёння ў сталіцы выступіла новае пакаленне навукоўцаў на адкрыцці канферэнцыі Моладзь у навуцы. Яе галоўная мэта - абмен вопытам, а акцэнт - на канкрэтныя распрацоўкі і іх укараненне. У Акадэміі навук сабраліся больш за 400 прадстаўнікоў з розных краін. Сёлета геаграфія форуму ўражвае: свае праекты ў Беларусь прывезлі маладыя даследчыкі з краін СНД, Прыбалтыкі і Польшчы.



Аб будучыні маладой навукі - рэпартаж Улады Карніцкай.


А яшчэ з яго робяць хірургічныя, стаматалагічныя і нават афтальмалагічныя імплантаты. Па сутнасці, гэта вадкая косць. Прычым, абсалютна не таксічная для чалавека, лёгка прыжываецца і гіпаалергенная. Спецыяльны гель распрацавала Вольга Муская разам з камандай сваіх калегаў. Даследаванні навукоўцы праводзілі больш як 10 гадоў. І ўжо сёння гэты гель можна купіць у аптэцы.


Менавіта гэтую распрацоўку Вольга Муская сёння прапанавала на форуме Моладзь у навуцы. Міжнародная канферэнцыя сабрала ў беларускай сталіцы каля паўтысячы маладых навукоўцаў. Кожны з іх прапануе тут свае праекты і даследаванні, над якімі працаваў не адзін год. Не выключана, што шматлікія стануць сапраўднай сенсацыяй. Бо за сваю 11-гадовую гісторыю міжнародны форум адкрыў не адзін дзясятак талентаў і стаў стартавай пляцоўкай для шматлікіх ідэй. Сённяшняя канферэнцыя не стала выключэннем.


Адна з ініцыятыў, якая прагучала тут, - правесці ўжо ў наступным годзе ў Мінску першы Еўразійскі навуковы форум. На думку спецыялістаў, гэта дазволіць моладзі ў першую чаргу пашырыць геаграфію супрацоўніцтва. Свае інавацыйныя праекты новае пакаленне навукоўцаў зможа прадэманстраваць на спецыяльнай выставе, у тым ліку і для патэнцыйных фундатараў.


Як плануюць арганізатары, гэты цалкам новы праект стане яшчэ адной падзеяй, якая ўвойдзе ў гісторыю асаблівага для нашай краіны года - Года моладзі.


Бо толькі ў Акадэміі навук сёння працуюць больш за 2 тысячы даследчыкаў новага пакалення. І амаль палова апошніх распрацовак належыць менавіта ім.


На тым, што інавацыйныя навуковыя задачы павінны вырашаць, у тым ліку, і маладыя навукоўцы, не раз рабіў акцэнт і Прэзідэнт. Навуцы патрэбен свежы погляд. Менавіта маладыя кадры павінны і могуць ствараць перспектыўныя стартапы. А дзяржава павінна забяспечыць навукоўцам годную ўзнагароду.



А гэта не толькі рэальныя магчымасці рэалізоўваць свае праекты, але і фінансавая падтрымка. Сёння каля 100 маладых навукоўцаў у нашай краіне атрымліваюць плюс да зарплаты прэзідэнцкую стыпендыю. Спецыяльную грантавую падтрымку забяспечваюць і Міністэрства адукацыі, і Фонд фундаментальных даследаванняў.


І сёння ж у беларускіх маладых навукоўцаў з'явілася яшчэ адна магчымасць выйсці са сваімі ідэямі на міжнародны ўзровень. На форуме даследчыкі падпісалі пагадненне аб двухбаковым супрацоўніцтве з Акадэміяй навук Арменіі. Акрамя правядзення традыцыйных канферэнцый і перамоў, гэта дазволіць працаваць над сумеснымі праектамі.


Міжнародны форум Моладзь у навуцы прадоўжыцца 4 дні. Вынікі яго падвядуць ужо 21 лістапада. Менавіта ў гэты дзень ва ўрачыстай абстаноўцы маладых навукоўцаў узнагародзяць за лепшыя праекты.