Першы энергаблок БелАЭС ужо выпрацаваў 1,5 мільярда кілават-гадзін электраэнергіі

26 февраля 2021

У найбліжэйшых планах - завяршыць этап доследна-прамысловай эксплуатацыі. Нагадаем, запуск пачаўся ў лістападзе. Далей - правесці дынамічныя выпрабаванні. Паралельна працягваецца будаўніцтва другога энергаблока - ён гатовы ўжо на 78%.

Вынікі працы галіны за мінулы год сёння падвялі ў Мінэнерга. Паводле слоў кіраўніка ведамства, усе ключавыя паказчыкі выкананыя. Галоўнае - забяспечана надзейнае забеспячэнне беларусаў электрычнасцю, газам і паліўнымі брыкетамі. Вялікую ўвагу надавалі будаўніцтву і мадэрнізацыі адпаведнай інфраструктуры.

Спажыванне электраэнергіі за мінулы год вырасла ў 7 разоў

Наступны крок - павелічэнне выкарыстання электраэнергіі рэальным сектарам эканомікі і насельніцтвам. Для гэтага ствараюцца ўсе ўмовы. Як вынік - за мінулы год спажыванне беларусамі электрычнасці вырасла ў 7 разоў.