Першы электробус мадэлі Е-321 папоўніў аўтапарк Мінска

26 марта 2019

Першы электробус мадэлі Е-321 - новая распрацоўка холдынга "Белкамунмаш" - папоўніў аўтапарк Мінска. Да канца мая горад атрымае яшчэ 31 адзінку такой тэхнікі. Менавіта ў сталіцы электробус гэтай мадэлі ўпершыню выйдзе на пасажырскія маршруты. Яго маса больш за 12 тон, а пасажыраўмяшчальнасць - 83 чалавекі. Час зарадкі складае ўсяго 5-8 хвілін. Такога зараду хапае на 30 кіламетраў. Дарэчы, кантракт горада з прадпрыемствам прадугледжвае пастаўку 60 электробусаў, 20 з якіх паступілі ў тралейбусныя паркі і яшчэ 8 будуць накіраваныя да канца сакавіка.