Першы экіпаж-трохтысячнік з'явіўся ў Мінскай вобласці

2 августа 2021

Не меншай павагі заслугоўваюць і тыя, чыё поле бітвы - бязмежныя нівы. Першы экіпаж-трохтысячнік з'явіўся ў Мінскай вобласці. Гэта камбайнеры Сяргей Янучок і Віктар Жукоўскі з гаспадаркі "Кухчыцы" Клецкага раёна. Для хлебаробаў  ужо 19-ы сумесны сезон. Нагадаем, сёлета тандэм адкрыў рэкордную эстафету, стаўшы першым экіпажам-тысячнікам у краіне. Да гэтага  на рахунку аграрыяў былі шматлікія рэгіянальныя дасягненні.

Зараз у Клецкім раёне хлеб убіраюць каля 80 экіпажаў. Усяго  ў цэнтральным рэгіёне палі абмалочваюць каля 1800 камбайнаў. Так, каравай Мінскай вобласці ўжо важыць больш за 800 тысяч тон збожжа. Гэта лепшы намалот па краіне. Аграрыі Беларусі ўжо асвоілі амаль палову плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць - больш за 32 цэнтнеры з гектара.