Першы дакумент грамадзянскай сталасці атрымалі юныя жыхары цэнтральнага рэгіёна

15 марта 2018

Свой першы дакумент грамадзянскай сталасці сёння атрымалі юныя жыхары цэнтральнага рэгіёна. Паўсотні школьнікаў прыехалі ў Маладзечна на ўрачыстае ўручэнне. Пашпарты яны атрымалі з рук губернатара Мінскай вобласці Анатоля Ісачанкі. На свята з'ехаліся выдатнікі вучобы, актывісты, пераможцы алімпіяд і інтэлектуальных конкурсаў.

Пасля ўрачыстай цырымоніі школьнікі адправіліся на экскурсію ў краязнаўчы музей.