Першы дыплом аб вышэйшай адукацыі ў калоніі

18 октября 2017

Яна стала першай, хто атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі за кратамі. Крысціна Смычкова - зняволеная Гомельскай жаночай калоніі - асвоіла спецыяльнасць "бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт". Навучанне праходзіла дыстанцыйна. У якасці эксперыменту два гады таму ў папраўчай калоніі адкрыўся цэнтр навучання. Студэнткамі сталі 15 дзяўчат. Пазней да іх далучыліся яшчэ 8. Да таго як трапіць у калонію Крысціна Смычкова скончыла каледж і тры гады правучылася ў ВНУ.

Марына Малініна, каардынатар праекта "Адукацыя адчыняе дзверы": "Дэпартамент выканання пакаранняў прыняў рашэнне пашырыць гэтую практыку. Зараз яшчэ ў васьмі папраўчых установах Беларусі створаны такія цэнтры дыстанцыйнай адукацыі, і там асуджаныя могуць атрымліваць вышэйшую адукацыю".

Зараз дыстанцыйнае навучанне праходзяць каля 300 чалавек з папраўчых устаноў па ўсёй Беларусі. У найбліжэйшы час у чацвёртай калоніі з'явіцца яшчэ адна зняволеная з дыпломам аб вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці "псіхалогія".