Першы дзень Вялікага посту ў католікаў

5 марта 2014

Пачынаецца ён з Попельнай серады. Кожны год менавіта ў гэты дзень хрысціяне пасыпаюць попелам галовы ў знак гатоўнасці да пакаяння. Праз 40 дзён - 20 красавіка - католікі разам з праваслаўнымі падзеляць радасць Уваскрэсення Хрыста. А пакуль духоўная падрыхтоўка і малітва.

Пра іх - Аляксандра Драгун. Там, дзе моляцца два чалавекі, ёсць Бог. Пакуль Сухараўская парафія толькі будуе ўласную капліцу і праектуе касцёл, збіраюцца на супольныя набажэнствы ў свецкім памяшканні. Але на нязручнасці не зважаюць. Тут ёсць свой алтар, а кемлівыя сёстры дапамагаюць з аздабленнем.


Сёння католікі ўвайшлі ў перажыванне Вялікага посту. Самага доўгага і строгага ў літургічным годзе. 40 дзён вернікі будуць рыхтавацца да галоўнага хрысціянскага свята - Вялікадня.


Важны акцэнт касцёл робіць на Велікоднай споведзі. А таму абмежаванне ў ежы - гэта толькі дапаўненне да духоўнага ачышчэння і шчырай малітвы. Дарэчы, вернікі самі вырашаюць, як асабіста рыхтавацца да Уваскрэсення Хрыстовага.


Песні-жальбы, хрэсны шлях і рэкалекцыі. Падчас посту пасля Святой імшы вернікі збіраюцца на супольныя малітвы, якія не чытаюць услых, а спяваюць, а таксама разам разважаюць над жыціем Збавіцеля. Сёння яны выказваюць сваю гатоўнасць да асэнсаванага пакаяння.


Кожны год Вялікдзень можа прыпадаць на розныя даты календара, а адпаведна - і Вялікі пост. Сёлета 20 красавіка католікі разам з праваслаўнымі вернікамі сустрэнуць галоўнае свята - Уваскрэсенне Хрыстовае. Дарэчы, такая падзея паўторыцца зноў толькі праз тры гады.