Першы дзень работы XXVII Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў "БелЭкспа"

5 февраля 2020
Менавіта ў ведах - наша сіла. А іх крыніца, як вядома, у кнігах. У гэтыя дні на адной з найбуйнейшых пляцовак Беларусі - "БелЭкспа" - разгарнуўся сапраўдны рай для кнігалюбаў. У Мінску афіцыйна адкрылі Міжнародную кніжную выставу-кірмаш - гэта ўжо 27-я. Прывітанне ўдзельнікам і гасцям форуму, а таксама Міжнароднага сімпозіума літаратараў - "Пісьменнік і час"  накіраваў Прэзідэнт  Аляксандр Лукашэнка. 

Што ж чакае гасцей  кніжнага форуму ў найбліжэйшыя 4 дні,  давайце паглядзім разам.

Такім чынам, на паліцах - кнігі для ўсіх і пра ўсе - больш як 10 тысяч выданняў - ад раманаў да навуковых зборнікаў і артыкулаў. Лепшае - і ад замежных выдавецтваў. Інтэлектуальная ўласнасць 30 краін. Свежыя кнігі прывезлі ў Беларусь амаль чатыры сотні друкаваных фірм.

Уся экспазіцыя - гэта лабірынт са 109-ці "офісаў". Ганаровы госць - Расія. Іх офіс -  246 квадратаў. Але ядро выставы - Злучаныя Штаты. У гэтай лакацыі правядуць з дзясятак урокаў і лекцый на англійскай мове.

Асаблівая ўвага - нашаму стэнду. Тут штодня будуць прэзентаваць новыя кнігі ад беларускіх аўтараў. Дарэчы, галоўныя тэмы - Год малой радзімы і 75-годдзе Вялікай Перамогі. Не абыдуць увагай і 90-годдзе з дня нараджэння класіка  Уладзіміра Караткевіча. Дарэчы, яго "Каласы пад сярпом тваім" - лідар продажу ў Беларусі за мінулы год.

Мерапрыемства - не толькі з функцыяй "купіць". Пазнаемяць і з аўтарамі асабіста. Чакаем пісьменнікаў з 25 краін,  уключаючы Брытанію, Польшчу, Палесціну, Казахстан і Кітай. На пытанні адкажа і польская пісьменніца Катажына Рырых і аўтар дэтэктываў Таццяна Усцінава.

Што ж, мерапрыемстваў запланавана шмат - гэта і прэзентацыі, і аўтограф-сесіі, і нават гастранамічныя перформансы. Ну а чым запомніўся першы дзень работы выставы, раскажа  Ніна Мажэйка.