Першы чэмпіянат офісных гульняў прайшоў у Мiнску

17 августа 2018

Самы спрытны вадзіцель офіснага крэсла і трапны гулец папяровага баскетбола. Першы чэмпіянат офісных гульняў прайшоў у сталіцы. Сярод дысцыплін турніру конкурсы, якія офісныя работнікі даволі часта практыкуюць на сваіх працоўных месцах. Нягледзячы на тое, што да спорту гэтыя гульні аднесці складана, на арэне офісных баталій кожная каманда дэманстравала сапраўдны спартыўны запал і згуртаванасць.

У наступным годзе ў планах арганізатараў сабраць самыя крэатыўныя офісы з усёй краіны.