Першы брэндзіраваны аўтобус і безлімітны Wi-Fi ў транспарце да Еўрагульняў

13 марта 2018

Яшчэ адна навінка сталічных аўтобусаў - Wi-Fi да Еўрагульняў. Пратэсціраваць пакуль плануюць на трох маршрутах.

№ 1, 103 і 300Э, які злучае Мінск з аэрапортам. Доступ у Інтэрнэт будзе і на станцыях метро - на платформах і ў вестыбюлях "Купалаўскай" і "Кастрычніцкай". Паколькі на гэтых прыпынках самы вялікі пасажырапаток - за дзень да 30 тысяч пасажыраў. А перасадку робяць увогуле 120 тысяч чалавек. Для старту пілотнага праекта зараз вырашаюцца тэхнічныя пытанні.

Акрамя станцый і вестыбюляў, Інтэрнэт можна злавіць у падземным тунэлі ад "Малінаўкі" да "Пятроўшчыны".