Першы вялікі жылы дом здадуць у Смалявічах летам

10 марта 2020
Развіццё сталічных гарадоў-спадарожнікаў выходзіць на новы ўзровень. Кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна прапаноўвае Мінску перспектыўны ўчастак плошчай семдзесят тры гектары ў Рудзенску. 

Сёння актыўна ўзводзяць жыллё ў Смалявічах. Першы вялікі дом для мінчан здадуць летам. Развіваецца і інфраструктура. 

На будоўлі пабываў наш карэспандэнт Аляксей Кандраценка.

Гарадскі ландшафт Смалявіч мяняецца кожны дзень. Жыллё ўзводзяць у тым ліку, а дакладней, у асноўным для мінчан. Найбліжэйшая перспектыва для жыхароў сталіцы, якія пераедуць у спадарожнік, - гэта эксперыментальны дом на сто дзевяноста дзве кватэры. 

Усяго ў горадзе-спадарожніку да 2022 года пабудуюць амаль 150 000 квадратных метраў жылля. Гэта цэлы квартал. Тут пракладуць моцныя электрычныя сеткі. Бо многія шматпавярхоўкі будуць узводзіць ужо з электрычным ацяпленнем і падагрэвам вады. Адначасова развіваецца і інфраструктура для гандлю - першы ў Смалявічах гіпермаркет ужо гатовы. А таксама ўстановы аховы здароўя і, вядома, адукацыі. Зараз у Смалявічах тры школы і пяць дзіцячых садкоў. Але хутка гэтага будзе нядосыць. 

Аляксандр Кручанаў, старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама: "Там, дзе той дом на 192 кватэры, які вы бачылі, гэта 26 гектараў. Там плануецца два дзіцячыя садкі і школа на 720 месцаў. Гэта значыць, цалкам будзе забяспечаная сацыяльная інфраструктура. Гэта не гаворачы пра магазіны крокавай даступнасці, яны там будуць. І другая палова - гэта 29 га - аналагічна: два дзіцячыя сады і школа яшчэ адна на 720 месцаў. Акрамя таго, плануецца будаўніцтва паліклінікі".

Актыўнасць прыкметная і ад Кургана Славы ў бок Смалявіч. Тут праходзіць рэканструкцыя першага ўчастку трасы Р-53. Нагадаем, дарогу з Мінска праз Смалявічы, Жодзіна і да Барысава зробяць бетоннай і чатырохпалоснай.