Першы беларуска-пакістанскі навуковы семінар праходзіць у Мінску

7 октября 2015

Беларусь і Пакістан рыхтуюць сумесныя праекты ў хіміі, біялогіі і інфармацыйных тэхналогіях. Пра гэта заявілі ў Мінску на першым беларуска-пакістанскім навуковым семінары. Больш за 20 навукоўцаў з Ісламскай Рэспублікі разам з калегамі з Беларусі ў гэтыя дні абмяркоўваюць перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва, а таксама магчымасць сумесных навуковых распрацовак. Вядома, што фінансаванне праектаў гатовыя ўзяць на сябе фонд фундаментальных даследаванняў Беларусі і фонд навуковых даследаванняў Пакістана.

Візіт пакістанскай дэлегацыі падоўжыцца да 10 кастрычніка. Навукоўцы маюць намер наведаць некаторыя інстытуты Акадэміі навук: фізіка-тэхнічны, праблем інфарматыкі, біяарганічнай хіміі, фізіялогіі.