Першы беларускі электробус адправіўся ў Вялікабрытанію

17 сентября 2019
Выразныя экспартныя гарызонты айчынных машынабудаўнікоў для Туманнага Альбіёна. Першы беларускі электробус з правым рулём сёння адправіўся ў Вялікабрытанію.

Экалагічна чысты від транспарту, які збіраюць на прадпрыемстве "Белкамунмаш", выкананы спецыяльна для брытанскага горада Нотынгем. Дарэчы,  гэта пабрацім Мінска. Электробус на 87 месцаў спачатку пройдзе тэставую абкатку, пасля чаго прапішацца на адным з рэгулярных маршрутаў Нотынгема. На адной зарадцы, якая займае 10 хвілін, машына зможа рухацца да 20 кіламетраў. Кабіна вадзіцеля  прасторная, ёсць і чыста брытанская  адметнасць у салоне - гэта спецыяльная пляцоўка для гадаванцаў. 

Адзначым, цікавасць да беларускіх электробусаў расце і на постсавецкай прасторы. Так, напярэдадні ў Батумі падпісалі кантракт на пастаўку васьмі адзінак экатранспарту ў гэты грузінскі горад.