Першых тысячнікаў адзначылі ў Рэчыцкім раёне

27 июля 2021

Аграрыі Беларусі намалацілі ўжо 2 мільёны тон збожжа і працягваюць  ставіць рэкорды ў палях. Сёння першых тысячнікаў адзначылі ў Рэчыцкім раёне. Віншаванні і ўзнагароды там атрымалі 24 механізатары і вадзіцелі - прадстаўнікі адразу некалькіх сельгаспрадпрыемстваў. Дарэчы, Рэчыцкі раён заўсёды сярод лідараў рэгіёна і па тэмпах намалоту, і па ўраджайнасці. Некаторыя гаспадаркі ўжо на сярэдзіне ўборачнай, і пры добрым надвор'і плануюць завяршыць гэты аграрны этап за найбліжэйшыя два тыдні. 

На сёння ў цэлым па краіне ўбрана больш за чвэрць палёў.