Першых тысячнікаў адзначылі ўзнагародамі ў Буда-Кашалёўскім раёне

28 июля 2021

Першых тысячнікаў адзначылі ўзнагародамі ў Буда-Кашалёўскім раёне. У лідарах экіпаж сельгаспрадпрыемства "Беларуснафта-Асобіна". На рахунку Аляксандра Глушачэнкі гэта дванаццатая ўборачная. Прычым трэцяя запар з першай тысячай намалоту ў раёне. Сёлета вопытны камбайнер узяў у памочнікі маладую змену (зараз працуе ў тандэме з Дзмітрыем Хрупкіным). У цэлым у гэтым раёне на сёння ўбрана крыху больш за 30 % збожжавых. Намалот складае амаль 27 тысяч тон.

Гомельская вобласць наблізілася да адзнакі 40 % убраных плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне складае амаль 33 цэнтнеры з гектара.