Першых камбайнёраў-трохтысячнікаў ушаноўваюць у Клецкім раёне

12 августа 2019

У Мінскай вобласці з'явіліся першыя трохтысячнікі. Экіпаж камбайнёраў Пятра Макрэцкага і Аляксандра Дзямідчыка працуе ў гаспадарцы "Племянны завод "Чырвоная зорка". З пераадоленнем новай мяжы перадавікоў і іх сем'і асабіста павіншаваў старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка. Лепшым з лепшых уручылі не толькі падзякі, але і карысныя для ўсёй сям'і падарункі: наборы інструментаў, мабільныя тэлефоны, дзіцячыя цацкі і школьныя прылады.

Сёння ў цэнтральным рэгіёне ўбрана больш за 80 працэнтаў плошчаў. У жніве прымаюць удзел звыш дзвюх тысяч збожжаўборачных камбайнаў і 560 зернесушыльных комплексаў.