Першыя званкі пад увагай інспектараў ДАІ

30 августа 2013

Заўтра каля кожнай установы адукацыі будуць несці службу супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Яны звернуць увагу на скрыжаванні, пешаходныя пераходы, тратуары, якія знаходзяцца паблізу ад школ. Дарэчы, разам з аўтаінспекцыяй будуць працаваць эвакуатары.


ДАІ раіць тым, хто збіраецца на мерапрыемствы, прысвечаныя першаму званку, адмовіцца ад ўласных аўтамабіляў і дабірацца да школ пешшу ці грамадскім транспартам.