Першыя заявы ад абітурыентаў-2014 прынятыя

2 мая 2014
Сёння ў краіне пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Роўна а 9 гадзіне раніцы ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы расчынілі дзверы для абітурыентаў. Працаваць участкі рэгістрацыі будуць у будныя дні да сямі вечара.


Падаць заяўку ёсць магчымасць у любога абітурыента аж да першага дня лета. Галоўныя іспыты пройдуць з 14 па 28 чэрвеня. Рэзервовы дзень - 5 ліпеня. Праз тры дні пасля яго пачнецца падача дакументаў ва ўніверсітэты. Апошні дзень - 12 ліпеня. Больш за тое, усе ВНУ краіны дакументы будуць прымаць адначасова.

Сяргей Маскевіч, Міністр адукацыі Беларусі: Хацелася б звярнуць увагу на тое, што ёсць магчымасць маладым людзям наогул не здаваць ЦТ, калі ёсць медаль, дыплом з адзнакай. Калі абітурыент пераможца абласной, рэспубліканскай алімпіяды, ён можа выбраць адну з 22 спецыяльнасцяў, паступленне на якую не патрабуе здачы ЦТ. Гэта спецыяльнасці педагагічнага профілю, навукова-педагагічнага профіля.

Даведацца наконт залічэння абітурыенты дзённай і завочнай формаў навучання змогуць ужо 22 ліпеня. Прычым, стаць студэнтам ВНУ для тых, хто не прайшоў конкурс на бюджэт на выбраную спецыяльнасць, будзе дадзеная яшчэ адна магчымасць. Такім абітурыентам будуць прапанаваныя месцы па спецыяльнасцях, якія засталіся вакантнымі. У такіх выпадках прахадны бал ддя іх паменшыцца на 5 пунктаў.