Першыя выхадныя новага года многія беларусы традыцыйна вырашылі правесці актыўна

4 января 2021

Аматары здаровага ладу жыцця накіраваліся на каткі, лыжаролерныя трасы і горналыжныя комплексы. Сталічны гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна" гатовы прымаць гасцей, нягледзячы на тое, што снегам надвор'е пакуль беларусаў не радуе. Горкі карыстаюцца попытам у прадстаўнікоў розных узростаў, а пры неабходнасці ёсць прафесійныя інструктары.

Лыжаролерная траса ў Вяснянцы гэтымі днямі таксама адчула вялікі наплыў наведвальнікаў

Некаторыя сталі на лыжы ўпершыню, а для кагосьці гэтае даўняе захапленне. Працаўнікі комплексу зрабілі ўсё, каб траса была на годным узроўні. Надвор'е не перашкодзіла. Ёсць тут і невялікая горка для прыхільнікаў цюбінгаў і санак.

Гэты рабочы тыдзень, дарэчы, будзе даволі кароткім. Афіцыйна беларусы будуць адпачываць з чацвярга па нядзелю. Таму, калі вы яшчэ не далучыліся да актыўнага адпачынку, то не позна паспрабаваць зрабіць гэта зараз.