Першыя выхадныя лета амаль без ападкаў і спякота з сярэдзіны наступнага тыдня

31 мая 2019

Надвор'е заўтра, першага чэрвеня, будзе сапраўды летнім: месцамі тэмпература паветра днём прагрэецца да + 27 градусаў. Уначы яна будзе ў межах 8-14 са знакам «плюс». Чакаецца пераменная воблачнасць, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У нядзелю, другога чэрвеня, днём таксама да 27, уначы 9-15 вышэй за нуль. Магчымы кароткачасовыя ападкі і навальніцы. Уначы і раніцай паблізу вадаёмаў будуць згушчацца туманы. Згодна з папярэднімі прагнозамі, на наступным тыдні ў многіх раёнах будзе пераважаць сухое і спякотнае надвор'е.