Першыя вясеннія кветкі зацвілі ў Батанічным садзе

7 апреля 2020
"Шэкспір", "бусляня" і "эдэм". Некаторыя раннія сарты цюльпанаў зацвілі ў Батанічным садзе. Маляўнічая прыродная з'ява пачалася на два тыдні раней, чым  звычайна. Зараз на клумбах можна ўбачыць нізкарослыя цюльпаны сямейства Каўфмана. Усяго ж у калекцыях Батанічнага сада каля 600 сартоў. Звычайна іх масавае цвіценне можна ўбачыць у маі, але сёлета буянства фарбаў прагназуецца ў канцы красавіка.

Таксама ў Батанічным садзе цвітуць пушкініі і прымулы. А хутка свае каляровыя штрыхі ў агульную вясеннюю карціну ўнясуць фарзіцыі і магноліі.