Першыя ў жыцці падарункі! У Мінску ў радзільным доме № 5 стартавала акцыя

19 октября 2019
Сёння ў Мінску ў радзільным доме № 5   стартавала акцыя. Маладым матулям ўручаюць наборы з падарункамі - гігіенічныя і касметычныя сродкі, пялёнкі і цацкі. Усяго 18 прадметаў, неабходных у першыя дні жыцця немаўляці. Сёння першыя падарункі атрымалі жанчыны, якія нарадзілі дзіця ў Дзень маці, 14 кастрычніка. Акцыя будзе доўжыцца больш як паўгода.

Падарункі будуць атрымліваць маладыя маці ў сямі радзільных дамах Мінска, а таксама ў РНПЦ "Маці і дзіця" і ў абласным. Правядзенне такой акцыі - гэта сумесная ініцыятыва праекта "Мама Pro" і Міністэрства аховы здароўя.