Першыя выпадкі цеплавых і сонечных удараў зарэгістраваныя ў Мінску

6 августа 2015

Кожны дзень з прыкметамі перагрэву ў медыцынскія ўстановы сталіцы  звяртаюцца некалькі чалавек. Рэзкага павелічэння колькасці пацярпелых ад спякоты не прагназуецца. Медыкі гатовыя хутка аказваць дапамогу.

У выхадныя ў сталічным рэгіёне прагназуецца каля  36 вышэй за нуль. Медыкі раяць як мага менш знаходзіцца на сонцы, пазбягаць працяглых паездак і пры першых сімптомах перагрэву звяртацца да ўрачоў.